У Брэсце зноў прайшла акцыя супраць акумулятарнага завода

Больш за трыста чалавек сабраліся 7 красавіка ў Берасьці на плошчы Леніна ў знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

Фота racyja.com

Фота racyja.com

У гэты ж час на плошчы праходзіла арганізаваная мясцовай уладай акцыя «Наперад да Еўрапейскіх гульняў!», паведамляе БелаПАН.
Праціўнікі акумулятарнага завода, якія прыйшлі на плошчу абмяркоўвалі ўзбуджэнне крымінальнай справы па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) у дачыненні да праціўніка акумулятарнага завода Майсея Мазько. Усе прысутныя аднадушна выказалі абурэнне тым, што адбылося і заявілі, што знойдзеныя ў Мазько ў машыне забароненыя прадметы яму падкінулі.
Актывіст Дзям'ян Лепесевіч лічыць, што гэта зроблена, каб дыскрэдытаваць грамадскую кампанію супраць завода. Ён адзначыў, што затрыманне сына Мазько і спроба затрымання актывісткі Таццяны Фесікавай не спалохалі праціўнікаў будаўніцтва, таму сёння на плошчы сабралася нават больш людзей, чым звычайна.
Пасля сустрэчы на ​​плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12:40, праціўнікі будаўніцтва завода прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста — Пушкінскай і Савецкай. Удзельнікі шэсця скандавалі «Не заводу АКБ!».
Паводле naviny.by