У цэнтры Мінску анархісты паставілі тантамарэску з амапаўцам і белым аркушам
Стэнд «Міліцыя для народа» з’явіўся на вуліцы Зыбіцкай.
Тантамарэску (стэнд з выразам для твару) паставілі мастакі-анархісты, каб прадэманстраваць сутнасць праваахоўных органаў у Беларусі.
На стэндзе можна пабачыць амапаўца з дубінкай, які забірае ў пратэстоўца чысты аркуш.
У сацсетках анархісты з арганізацыі «Прамень» апублікавалі заяву аўтараў акцыі, якуая прыйшла ім на e-mail. Мастакі адзначылі, што сэнс акцыі празрысты: «ахвярай карных службаў у Беларусі можа стаць кожны».
Сёлета падчас акцыі 1 траўня ў Баранавічах і Берасці міліцыянеры затрымалі людзей, якія выйшлі на вуліцу з белымі аркушамі паперы. Актывістаў прысудзілі да арыштаў і штрафаў.
belsat.eu