Што падавалі ў менскіх рэстаранах у 1913 годзе

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі апублікаваў у фейсбуку фотаздымак меню аднаго з прэстыжных менскіх рэстаранаў «Grand Café Select» (на рагу вуліц Захар’еўскай і Багадзельнай), датаваны 1913 годам.

18622323_1529821487076753_6399333912344657946_n.jpg


Тут маглі прапанаваць з’есці «карася обернуар», «маянэз з асятрыны», «катлет дэ-валяй», «яйкі а-ля берсі». Была шырока прадстаўлена карта напояў – партвейн, вермут, пунш, французскі кампот, драздоўскае піва, кактэйль «туцці-фруцці».
Ну і які ж мінчанін не спакусіўся б маладой бульбай, маласольным агурком і кіслым малаком!

18581737_1529821477076754_3346344518485456677_n.jpg


У 1919 г. рэстаран быў зачынены «ў сувязі з пераабсталяваннем ў савецкую сталовую № 5».