Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску 21 — 30 чэрвеня 2019 года

Дакладныя даты спаборніцтваў былі вызначаны 20 траўня ў Скопʼе (Македонія) на семінары Еўрапейскага алімпійскага камітэту.

2250c5f7_cf7c_419d_a287_2a6d205cfc93_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі, цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць на рэканструяваным стадыёне «Дынама», а некаторыя спаборніцтвы могуць пачацца 20 чэрвеня — за дзень да афіцыйнага старту Гульняў.
Чакаецца, што рэканструкцыя стадыёну «Дынама» завершыцца ў канцы 2017 года. На «Дынама» адбудуцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. «Мінск-Арэна» прыме турніры па спартовай і мастацкай гімнастыцы, акрабатыцы і скачках на батуце.
На веладроме «Мінск-Арэны» пройдуць гонкі на трэку і спаборніцтвы па бадмінтоне. Шашэйныя вэлагонкі адбудуцца на вуліцах горада, а на «Palova-Арэне» (пляцоўка каля Палаца спорту) будуць арганізаваныя спаборніцтвы па баскетболе 3×3. Турнір па боксе прыме Палац спорту «Уручча», а спаборніцтвы па вольнай, грэка-рымскай, жаночай барацьбе і самба — «Чыжоўка-Арэна». Спаборніцтвы па спрынтарскім каноэ пройдуць на вяслярным канале ў Заслаўі, каратэ і дзюдо — у Палацы спорту. Матчы пляжнага футболу і пляжнага валейболу прыме САК «Алімпійскі», спаборніцтвы па стральбе пройдуць у Sporting Club, настольным тэнісе — у Falcon Club, стральбе з лука — на пляцоўках футбольнага клубу «Мінск».
Усяго праграма Еўрапейскіх гульняў уключае спаборніцтвы па 16 відах спорту, 11 з іх будуць кваліфікацыйнымі да Алімпіяды-2020. Выключэнне складуць гімнастыка і барацьба, а таксама баскетбол 3×3, самба і пляжны футбол, якія не ўключаныя ў алімпійскую праграму.
Спартоўцы разьмесцяцца ў студэнцкай вёсцы. Чакаецца, што ў другіх Гульнях возьмуць удзел 4 тысячы спартоўцаў і 2 тысячы афіцыйных асобаў.
Дэвізам Еўрапейскіх гульняў-2019 будзе Bright You ( «Яркі ты»), у скарочаным выглядзе — BY.
Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў сталіцы Азэрбайджана Баку.
Паводле svaboda.org