У Дзятлаве хлопчык выпаў з вакна, бо моцна спужаўся падчас кампутарнай гульні
У Дзятлаве 6-гадовага хлопчыка напалохала камп’ютарная гульня і ён выпаў з акна трэцяга паверха. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося ўвечары 11 ліпеня.
![выява ілюстрацыйнага характару выява ілюстрацыйнага характару](/img/v1/images/contractwars_s_05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
выява ілюстрацыйнага характару
Хлопчык разам з маці знаходзіўся ў гасцях. Калі дарослыя выйшлі на вуліцу, ён вырашыў застацца ў кватэры, быў там адзін і гуляў у «агрэсіўную» камп’ютарную гульню. Яна яго напалохала, але выйсці з кватэры ў хлопчыка не атрымалася — ён выпадкова заблакаваў замок. Тады дзіця адчыніла фортку ў акне, з якой і выпала.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Хлопчыка завезлі на абследаванне ў бальніцу ў Гродне. Падазрэнні аб пераломах і пашкоджанні ўнутраных органаў не пацвердзіліся.
«Еўрарадыё»