Жыхар Мазыра адправіў у ДАІ «парнаграфічны малюнак», за што можа сесці на паўгады

Напрыканцы сакавіка 2017 году супрацоўнікі ДАІ Калінкавічаў спынілі нецвярозага мужчыну, які ішоў па праезжай частцы. Святлоадбіваючага элементу ў яго не было. На мужчыну склалі пратакол за парушэнне ПДР і адпусцілі. Але гісторыя на гэтым не скончылася... 

Малюнак Франсуа Дзюбо (ілюстрацыя да матэрыялу)

Малюнак Франсуа Дзюбо (ілюстрацыя да матэрыялу)

Паводле ДАІ Гомельскай вобласці, мужчына штраф плаціць не збіраўся. Атрымаўшы павестку аб яўцы ў аддзел ДАІ Мазырскага райвыканкаму, мужчына ...намаляваў на аркушы паперы «парнаграфічную выяву» і, падкалоўшы яе да павесткі, адаслаў ліст назад у ДАІ.
У выніку, у адносінах да 37-гадовага «карыкатурыста» ўзбуджана крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. 
Мужчына адпушчаны пад абавязальніцтва аб яўцы, тым не менш, яму пагражае да шасці месяцаў арышту. 
Паводле tut.by