Мужчына парэзаў сабе горла на Кастрычніцкай плошчы: пратэст альбо неадэкват?.. (ВІДЭА)

Шэраг СМІ зранку паведамілі аб выпадку з мужчынам, які ўскрыў сабе горла нажом у самым цэнтры Мінску — на Кастрычніцкай плошчы. 

nozh_15_6.jpg


Побач апынуўся міліцэйскі патруль, які пасля пагоні скруціў пацярпелага і перадаў у хуткую, піша «Наша Ніва».
Цікава, што прадстаўнікі МУС выпадак не адмаўляюць. Прэс-сакратар міліцыі Мінска Аляксандр Ластоўскі патлумачыў «НН»:

«Сапраўды, чалавек у неадэкватным стане пашкодзіў сабе вострым прадметам шыю. Але не крытычна, яго завезлі ў шпіталь. Што з ім цяпер, я не ведаю», — сказаў Ластоўскі.


«Радыё Свабода», у сваю чаргу, вырашыла пацікавіцца здарэннем у палітычным ключы. Раптам гэта была акцыя пратэсту, прымеркаваная да саміту АБСЕ? Ластоўскі патлымачыў і гэта:

«Мужчына нанёс сабе пашкоджанне нажом у вобласць горла. Яго спынілі і перадалі медыкам амапаўцы, якія там дзяжурылі. Пра палітычныя матывы нічога невядома, ёсць падазрэнні, што гэта наркаман, што быў у стане наркатычнага ап’янення. Цяпер гэтым займаюцца медыкі.»


Нажаль, імя мужчыны, а таксама ягоны ўзрост дагэтуль невядомыя.