У Кіеве адбыўся выбух. Ёсць ахвяры
У выніку выбуху ў жылым будынку абваліліся перакрыцці. Ёсць інфармацыя пакуль пра шасцёх пацярпелых. Адна жанчына памерла, паведамляе ТСН.
![фота tsn.ua фота tsn.ua](/img/v1/images/e4ae425a4d9df111aed291a21131cd53.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота tsn.ua
На месцы выбуху зараз працуюць ратавальнікі. Сярод завалаў, імаверна, яшчэ знаходзяцца людзі. Пажар на месцы трагедыі ужо ліквідаваны.
Выбух адбыўся ў жылым трохпавярховым будынку па вуліцы Радзімцава, за гатэлем «Мір». Сведкі паведамляюць, што выбух быў настолькі магутным, што шкло павылятала і з суседніх будынкаў.
Папярэдняй прычынай выбуху лічыцца побытавы газ.
Паводле tsn.ua