У Гданьску трое палякаў збілі беларускую сям'ю
"Суседзі з самага пачатку без сымпатыі падыходзілі да сям’і з Беларусі".
Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня, калі сям’я з Беларусі пераехала ў Гданьск.
«Суседзі з самага пачатку без сымпатыі падыходзілі да сям’і з Беларусі. Ахвяры стараліся пазьбягаць канфліктаў з суседзямі, нягледзячы на гэта мужчыны абражалі і зневажалі сям’ю», — расказвае выданню „Gazeta Wybоrcza” аспірант паліцыі (прапаршчык паводле беларускай наменклатуры – рэд.) Карына Каміньска з гарадской паліцыі.
У сераду мужчыны напалі на суседа з Беларусі. Яны ўдарылі яго ў галаву, цягнулі за рукі, напалі на жонку, якая спрабавала дапамагчы мужу. Праз два дні мужчыны трапілі пад арышт. Пракурор абвінаваціў 52-гадовага мужчыну ў дыскрымінацыі, знявазе і кіраванні пагроз. Двое іншых палякаў пачулі абвінавачанне ў нанясенні цялесных пашкоджанняў і кіраванні пагроз. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Паводле radyjo.net