У Гомелі суд пастанавіў знішчыць бел-чырвона-белы сцяг, які забралі ў пратэстоўца
31 жніўня ў Гомелі судзяць удзельнікаў Маршу, які прайшоў 30 жніўня. Пасля акцыі людзей затрымлівалі ў піцэрыі, крамах і дварах, перадае Свабода.

Ілюстрацыйнае фота
Уладзя Сабалеўскага затрымалі ў краме. У яго міліцыя забрала бел-чырвона-белы сцяг. Ноч малады чалавек правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
31 жніўня суддзя Віктар Казачок пакараў Уладзя Сабалеўскага штрафам у памеры 2 базавыя велічыні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пры вынясенні рашэньня суддзя зазначыў, што сцяг, які міліцыя забрала ў Сабалеўскага, падлягае знішчэнню.