У Гомелі затрыманы сябра БХК Алесь Яўсеенка
Сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Алесь Яўсеенка арыштаваны на трое сутак арышту.

Яўсеенка затрымалі супрацоўнікі АМАП, калі той накіроўваўся на суд над удзельнікамі мірных акцыяў пратэсту.
Паводле міліцыянтаў, праваабаронца нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы, а таксама хапаўся за форменнае абмундзіраванне.
Пра гэта распавяла жонка арыштаванага Вольга Яўсеенка:
— Затрыманы мой муж Алесь Яўсеенка, які ішоў на суд на тымі людзьмі, якія выказваюць сваё незадавальненне ў інтэрнэце і ў сацсетках тым, што творыцца ў нашай краіне затрыманнем людзей. Ён не дайшоў да суда, бо ў канцы вуліцы да яго падышоў чалавек у цывільным, па гэтым АМАП зразумеў, што гэта той, каго трэба браць, і яго ўзяў АМАП.
Пасля затрымання праваабаронцу Алеся Яўсеенка адвезлі ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе суддзя Мохараў прызнаў праваабаронцу вінаватым ў парушэнні двух артыкулаў: “дробнае хуліганства” і “непадпарадкаванне патрабаванняў службовай асобы”.
Беларускае Радыё Рацыя