У Гомелі пагражаюць жыццю і здароўю журналіста. Невядомыя пагражаюць і яго абаронцу

27 лістапада ў 10.36 на паштовую скрыню гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага невядомымі адпраўлена паведамленне з пагрозамі жыццю і здароўю. Ліст з ананімнымі пагрозамі атрымаў і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычную дапамогу журналісту.

7_zhukovsky.jpg

Зламыснікі з адрасу ў сетцы Інтэрнэт g3dc13+16xgh0e88lcgk@guerrilamail.com напісалі журналісту літаральна наступнае:
«Косця, або на нары або ў войска. Рыхтуйся. Беражы сябе, а то ў войску всякое бывает, ды і на нарах таксама».

46918744_2234853716548064_7679838061428998144_o.jpg

Нагадаем, 23 лістапада Жукоўскі павінен быў з'явіцца па позве ў ваенкамат для складання пратакола па артыкуле 24.6 КаАП «ухіленне без паважных прычын ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс». Сяржант запасу хоча высветліць, чаму пасля праходжання ў ваенкамаце медыцынскай камісіі і прызнання яго прыдатным да службы летам бягучага года яго не паклікалі ў «партызаны», а цяпер прызначылі новую медкамісію.
Ён звярнуўся з заявай да гарадскога ваеннага камісара, бо лічыць, што ваенкамат выкарыстоўваюць як інструмент для перашкоды яго журналісцкай дзейнасці. Адказ з ваенкамата пакуль яму не паступіў.
Тым часам, стала вядома, што сёння ў 9.48 з гэтага ж паштовай скрыні ліст з пагрозамі паступіў і ў адрас гомельскага юрыста і праваабаронцы Леаніда Судаленка:
«Думай галавой каго абараняеш. Свядомы ўсё роўна ў войска пойдзе як міленькі».
Леанід Судаленка звязвае пагрозу ў свой адрас з абаронай журналіста, якому ваенкамат прызначыў паўторную медкамісію. Маючы сумны досвед адмовы праваахоўнікаў ў пошуку ананімных зламыснікаў, юрыст ўсё ж вырашыў па факце пагроз і запалохвання звярнуцца з заявай на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паводле gomelspring.org