У Гродна навучэнцы тэхналагічнага каледжа скардзяцца на замкнёныя на час вучобы дзверы
Навучэнцаў тэхналагічнага каледжа, размешчанага ў Гродна на вул. Горкага, 84, ужо тыдзень замыкаюць на час заняткаў у будынку альма-матэр, паведамляе сайт s13.ru са спасылкай на навучэнцаў каледжа.
«У першы тыдзень адміністрацыя называла гэта «эксперыментам», але цяпер пачынаюць казаць пра тое, што гэта загад дырэктара. Пакінуць каледж да канца заняткаў немагчыма ні ў якім разе. На прахадной каледжа вартуюць альбо супрацоўнік адміністрацыі, альбо "вышыбала"», — паведаміў адзін з навучэнцаў.
Па словах Елісея (імёны змененыя), на любую просьбу выйсці адміністрацыя адказвае непахісным «мяне не хвалююць, вашы праблемы».
— Напрыклад, сёння на першым паверсе стаіць дзяжурны куратар, нікога з адміністрацыі няма.
— Пасля таго як я выключыў відэа, да мяне падышла супрацоўніца адміністрацыі і адразу пачала крычаць, маўляў, яшчэ раз я туды пайду, у мяне будуць праблемы па ўсёй строгасці. На жаль, гэты момант я ўжо не паспеў зняць, — распавядае Трафім (імя зменена па просьбе чытача).
Журналісту Onliner.by ў прыёмнай дырэктара сказалі, што ён на нарадзе. Яго намеснік па выхаваўчай працы Святлана Завадская адмовілася ад каментароў.
— Я па тэлефоне ніякіх каментароў даваць не збіраюся. Цэнтр сувязяў з грамадскасцю універсітэцкі — праз іх: пісьмовы зварот — пісьмовы адказ, — намеснік дырэктара паклала слухаўку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы патрэбны журналістам чалавек таксама на нарадзе. Як толькі яна скончыцца, мы будзем рады апублікаваць версію кіраўніцтва універсітэта або каледжа.
— Ды не за паспяховасць змагаюцца. Я магу толькі выказаць здагадку, што такім чынам забяспечваюць бяспеку, каб ніхто чужы не зайшоў. Ідзе чалавек — дзверы зачыненая, — выказала меркаванне крыніца з сістэмы адукацыі, якая пажадала застацца невядомай.
Паводле onliner.by