У Гродна пададзена заяўка на правядзенне «Схода грамадзян»

Актывісты Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ сумесна з сябрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі заяўку ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіць правесці 26 красавіка сход грамадзян. 

zajawa_3_krasawik.jpg


Мэта масавага мерапрыемства — абмеркаваць унутраную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, знешнепалітычныя выклікі і пагрозы для Беларусі.
Як пракаментаваў дадзеную ініцыятыву прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка:
“У дадзеным выпадку наша галоўная мэта — скарыстацца прапановай прадстаўнікоў гарадзенскай улады, якая прагучала на мітынгу 15 сакавіка. Тады намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша прапанавала прайсці ў залю для сумеснага дыялогу з прадстаўнікамі ўлады. Я лічу, што нам трэба гэтым скарыстацца для таго, каб паспрабаваць давесці свой пункт гледжання на склаўшуюся сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. На той выпадак, калі заля гарвыканкама будзе занятая, то прапануем яшчэ два, дазволеныя гарадзенскімі ўладамі месцы для правядзення мітынгаў і сходаў: гэта Румлёўскі лесапарк, другое знаходзіцца на беразе Нёмана, побач з былым "сабачым" стадыёнам”.
Заяўка пададзена ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ), Сяргей Верамеенка (БХД), Анатоль Мышкевіч (Партыя БСДП (Г)).
harodniaspring.org