У Гродна ў гуртку робататэхнікі дзецям прапаноўвалі марыхуану

Супрацоўнікі наркакантролю Гродзенскай вобласці 4 кастрычніка затрымалі арганізатара гуртка робататэхнікі, які дзяліўся марыхуанай з непаўналетнімі навучэнцамі, паведамляе Свабода са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў.

gettyimages_178891929.jpg

Паводле МУС, мужчына 1981 года нараджэння ўзначаліў гурток робататэхнікі, які «карыстаўся вялікай папулярнасцю», але ў гуртку ён разам з навучэнцамі не толькі мадэляваў робатаў, але і ўжываў марыхуану.
Наркатычным сродкам мужчына дзяліўся прынамсі з траімі падлеткамі 14–16 гадоў, высветлілі праваахоўнікі. Яго затрымалі якраз у час курэння марыхуаны ў адным з памяшканняў, дзе ладзіліся заняткі.
Адносна мужчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 328 КК, яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён пад вартай.