У Гродне ў дзень рэферэндума былі затрыманыя мінімум 17 чалавек
Пратэставалі не толькі ў Мінску.
У Гродне ў асноўны дзень галасавання былі затрыманыя мінімум 17 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Затрыманні адбываліся на выбарчых участках, каля школаў, дзе размешчаныя ўчасткі, на плошчы з белым аркушам у руках.
У РУУСах на затрыманых склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (удзел у масавых мерапрыемствах), арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам) або па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Вядома пра мінімум адну
крымінальную справу ў Гродне за падзеі 27 лютага.
Як паведамляецца, у мясцовым ІЧУ не было месцаў, таму ўсіх затрыманых змясцілі ў турму №1 г. Гродна.