Затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну
Раней Наталля Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ.
![screenshot_4_8.jpg screenshot_4_8.jpg](/img/v1/images/screenshot_4_8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманне адбылося ўчора ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля пачатку пратэстаў Наталля Дуліна была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Увосень яна прымала ўдзел у забастоўках ва ўніверсітэце, падтрымлівала студэнтаў і знялася ў відэароліку, дзе асуджае гвалт з боку дзяржавы. Два разы затрымлівалася. Адбывала ў кастрычніку 2020 года 14-сутачны арышт.