У Яўгеніі Чарняўскай заблакавалі рахункі
У дачкі Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай Яўгеніі арыштавалі рахункі. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку.
«У мяне арыштавалі рахункі. Маёмасць, думаю, таксама — буду высвятляць. Бо ніхто ж не тэлефанаваў, нічога не казаў — проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах. Мой менеджар у банку пацвердзіў: кажа, заблакаваныя карты», — напісала Яўгенія Чарняўская.
З арыштаваных сродкаў яна аплачвала паслугі адваката, нанятага для маці, прафесара, культуролага Юліі Чарняўскай, якая цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам па «справе TUT.BY».