У Кіеве загінуў журналіст Павел Шарамет (дапоўнена, + відэа)
У сераду раніцай у выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет.

Паводле інфармацыі "Украінскай праўды", машына ўзарвалася на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарана МкДональдс у Кіеве.



Гэтая машына належала кіраўніку "Украінскай праўды" Алене Прытула, але яе ў машыне не было.
Выбух адбыўся у 7:45 раніцы, калі Шарамет ехаў у машыне.
На месца прыбыла паліцыя.
Шарамет апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў ва "Украінскай праўдзе", быў вядучым на радыё "Весці".
Пахаваюць журналіста ў Мінску. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміла маці Паўла.
Украінскія СМІ публікуюць відэа з месца здарэння:
Па папярэдніх высновах паліцыі з месца падзеяў, прычынай выбуху стала выбуховая прылада, закладзенай пад сядзеннем кіроўцы.
Сваю версію таго, што адбылося, Радыё «Комсомольская правда» выказаў дырэктар кіеўскага Цэнтра палітычных даследаванняў і канфлікталогіі Міхаіл Паграбінскі.
— Мне здаецца, гэта мала звязана з гісторыяй пра свабоду слова на Украіне. Тут, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра нейкія разборкі, звязаныя з адносінамі ўлады і крыміналу. Канкрэтна нічога пэўнага сказаць нельга. Але апошняя публікацыя Паўла Шарамета была прысвечана гісторыі пра тое, як вызвалілі з СІЗА дваіх абвінавачаных у карупцыі. Пры гэтым ва ўдзеле ў гэтым вызваленні, у ціску на суд былі заўважаныя людзі з добраахвотніцкіх батальёнаў.
Выбуховае прыстасаванне спрацавала ў аўтамабілі, у якім знаходзіўся журналіст Павел Шарамет. Пра гэта паведаміў спікер МУС Украіны Арцём Шаўчэнка — перадае ТАСС:
«Па папярэдніх дадзеных, гэта выбуховае прыстасаванне — самаробнае ці не — мы не можам сказаць, пакуль не высвятляць эксперты. Яно было прымацаванае вельмі блізка да загінулага», — сказаў Шаўчэнка ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Заран Шкірак паведаміў, што магутнасць выбуховага прыстасавання склала да 600 грамаў у трацілавым эквіваленце. «...Папярэдне спрацавала бязвоблачнае самаробнае выбуховае прыстасаваньне, магчыма дыстанцыйнае, або з затрымкай. Яго магутнасць была ад 400 да 600 грамаў у трацілавым эквіваленце», — напісаў Шкірак старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Паліцыя Кіева папярэдне кваліфікавала гібель журналіста як наўмыснае забойства. «Сабраныя звесткі па гэтым факце зарэгістраваныя ў Шаўчэнкаўскім ўпраўленні паліцыі Кіева. Папярэдне следчыя кваліфікуюць здарэнне як наўмыснае забойства. Пачата дасудовае расследаванне...» — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы сталічнага МУС.
Відэа з месца здарэння (асцярожна, ролік утрымлівае шакуючыя натуралістычныя кадры):