
Сёння цела журналіста самалётам перавязуць у Мінск, дзе 23 ліпеня адбудзецца пахаванне.
Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля, у якім ехаў на працу. На гэты момант следства разглядае шэсць версіяў гэтага забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязнасць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі след (дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне), замах на Алёну Прытулу. Яшчэ дзве версіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.
"Радыё Рацыя"