У Курапатах ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій

29 чэрвеня Рух салідарнасці "Разам" правёў традыцыйную акцыю ўшанавання ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

img_8789.jpg

Людзі, што прыйшлі памаліцца за спачын душ забітых НКВД беларусаў, казалі пра лёс беларускай нацыі падчас пачатку Другой сусветнай вайны, калі на нашай зямлі па сутнасці адзін акупацыйны рэжым змяняў другі.

Удзельнікі акцыі ўшанавання ўспомнілі расстраляных вязняў турмаў НКВД, якіх напачатку вайны дванаццаццю калонамі гналі на ўсход. Месцы іх апошняга спачыну, — на Вілейшчыне, у г. Чэрвень, вёсцы Мікалаева, — дэлегацыі Рух салідарнасці "Разам" адведалі напярэдадні.

img_8785.jpg

У гонар трагічна загінулага 28 чэрвеня 1942 года класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы спадарыня Алена Кісялёва прачытала яго верш.

img_8792_1.jpg

Да акцыі далучылася і спадарыня Вольга, што жыве недалёка ад урочышча і даглядае за кветкамі ля крыжоў.

Малітвай, хвілінай маўчання, нацыянальным гімнам "Магутны Божа" удзельнікі акцыі ўшанавалі ахвяраў, запалілі знічкі. Тройчы прагучала: "Жыве Беларусь!"

img_8786.jpg