Польшча патрабуе правядзення эксгумацыі ў Курапатах

У Менску прайшло паседжанне Польска-беларускай міжурадавай камісіі па справах культурнай спадчыны. Палякі мяркуюць, што ў Курапатах маглі быць пахаваныя забітыя польскія вайскоўцы. 

raskopki_2_1.jpg


У Мінску прайшло паседжанне Польска-беларускай міжурадавай камісіі па справах культурнай спадчыны. Паседжанне камісіі адбылося пасьля трохгадовага перапынку. Прадстаўнікі Польшчы агучылі нязменную пазіцыю: заклік распачаць эксгумацыю ў Курапатах — расказаў віцэ-міністар культуры Яраслаў Селін. На яго думку, правядзенне эксгумацыйных прац неабходна для таго, каб праверыць, ці ў Курапатах ёсць парэшткі польскіх афіцэраў.
Высвятленне лёсу ахвяр гэтак званага беларускага катынскага спісу зяўляецца важным пастулятам польскага боку ў размовах з Беларусьсю. «Паколькі няма ўпэўненасці, то неабходна гэта праверыць», — сказаў Селін. «Напэўна ў Курапатах пахаваныя ахвяры гэтак званай польскай акцыі з 1937-1938 гадоў. Мы таксама ўпэўненыя, што ў гэтым месцы можна шукаць польскіх афіцэраў, забітых вясной 1940 году ў рамках катынскага злачынства», — гаварыў на сустрэчы віцэ-міністар Яраслаў Селін.
Беларускі віцэ-міністар культуры Васіль Чэрнік нагадаў афіцыйную пазіцыю беларускага боку, паводле якой у Курапатах няма цел польскіх афіцэраў. Ён, аднак падкрэсліў гатоўнасць Беларусі дзейнічаць у гэтай справе.
«Польскае Радыё»