У Курапатах пазначаны аб'екты гістарычнай тапаграфіі
У Курапатах 25 чэрвеня была завершана серыя летніх талокаў па пазначэнні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі ўрочышча.
![Пазначаецца западзіна на месцы былога аб’екту аховы расстрэльнага палігона ў Курапатах (мажліва — назіральная вышка) на паўднёвым захадзе ўрочышча. Пазначаецца западзіна на месцы былога аб’екту аховы расстрэльнага палігона ў Курапатах (мажліва — назіральная вышка) на паўднёвым захадзе ўрочышча.](/img/v1/images/kurapaty_talaka_25.6.17_3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пазначаецца западзіна на месцы былога аб’екту аховы расстрэльнага палігона ў Курапатах (мажліва — назіральная вышка) на паўднёвым захадзе ўрочышча.
У
талацы, арганізаванай грамадскай
ініцыятывай “Эксперты ў абарону Курапатаў” пры падтрымцы “Маладога Фронту”,
удзельнічалі іхныя актывісты, а таксама сябры КХП-БНФ і ветэраны беларускага
нацыянальнага адраджэння.
![Ідзе пазначэнне пачатку палявога ўчастку “Дарогі смерці” Ідзе пазначэнне пачатку палявога ўчастку “Дарогі смерці”](/img/v1/images/kurapaty_talaka_25.6.17_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ідзе пазначэнне пачатку палявога ўчастку “Дарогі смерці”
Падчас талакі былі пазначаныя такія аб’екты гістарычнай тапаграфіі месца масавай згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій перыяду сталінізму 1930–1950-х гадоў, як былое месца пачатку грунтавога ўчастку “Дарогі смерці” на полі паміж Курапатамі і “Экспабелам”, а таксама месцы ў паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім кутах, дзе былы плот выгароджваў расстрэльны палігон ва ўрочышчы ў 1937–1941 гадах. На нашае меркаванне, у гэтых кропках мажліва знаходзіліся такія важныя для спецслужбаў аб’екты аховы месца расстрэлаў, як назіральныя вышкі.
![Таксама пазначана яшчэ адна западзіна на месцы мажлівай назіральнай вышкі ў паўночна-ўсходнім куце расстрэльнага палігона ў Курапатах Таксама пазначана яшчэ адна западзіна на месцы мажлівай назіральнай вышкі ў паўночна-ўсходнім куце расстрэльнага палігона ў Курапатах](/img/v1/images/kurapaty_talaka_25.6.17_4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама пазначана яшчэ адна западзіна на месцы мажлівай назіральнай вышкі ў паўночна-ўсходнім куце расстрэльнага палігона ў Курапатах
Апроч таго, грамадскія актывісты даводзілі да ладу і палолі кветнікі, разбітыя раней, чысцілі Народны мемарыял ад смецця і сухога галля, зносілі да дарогаў распілаваныя дрэвы.
![Дапаможны ўчастак “Дарогі смерці” праходзіў праз поле на ўсход ад Курапатаў Дапаможны ўчастак “Дарогі смерці” праходзіў праз поле на ўсход ад Курапатаў](/img/v1/images/kurapaty_talaka_25.6.17_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дапаможны ўчастак “Дарогі смерці” праходзіў праз поле на ўсход ад Курапатаў
Нагадаем, што серыя летніх талокаў па пазначэнні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі Курапатаў пачалася 20 мая.