У Курапатах высякаюць дрэвы

Ад раніцы рабочыя высякаюць дрэвы ва ўрочышчы Курапаты — месцы расстрэлаў і пахавання дзясяткаў тысячаў чалавек.

bs2403lgkfzfen_6_660x440.jpg


24 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць мемарыял у Курапатах.

«Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі, не Брэсцскую крэпасць, мемарыял. Зараз ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы», — заявіў кіраўнік краіны.

bs2403lgkfzfen_8.jpg

Раней улады Мінску далі дазвол на пабудову пяціпавярховага бізнес-цэнтра на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнкі і Менскай кальцавой аўтадарогі каля Курапатаў. Абʼект планавалася здаць да канца лютага 2018 года. Толькі дзякуючы пратэстам актывістаў «Маладога фронту» і ціску грамадскасці будову спынілі.

Аднак Лукашэнка заявіў сёння, што «ніколі не дазволіў бы нешта будаваць на гэтых землях».


belsat.eu