У лекара-анестэзіёлага БХМД Арцёма Сарокіна сёння дзень нараджэння. Ён сустракае яго за кратамі
Гэта той самы доктар, які паведаміў прэсе, што Раман Бандарэнка на момант смерці быў цвярозы.
![400088400563_239674.jpg 400088400563_239674.jpg](/img/v1/images/400088400563_239674.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У лекара-анестэзіёлага БХМД Арцёма Сарокіна сёння дзень нараджэння. І гэты святочны дзень Арцём праводзіць за кратамі.
Менавіта Арцём перадаў журналістам дакументы, якія сведчаць, што забіты Раман Бандарэнка не быў п'яны: у яго крыві выявілі 0 праміле алкаголю. За гэта Генеральная пракуратура ўзбудзіла супраць медыка крымінальную справу па ч.3 арт. 178 КК — раскрыццё медычнай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы.
Зараз Арцёма дома чакаюць родныя — жонка і трое маленькіх дзяцей. Паводле выстаўленага абвінавачаньня яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцы прызналі Арцёма Сарокіна палітычвязнем.
Крымінальная справа па факце забойства Рамана Бандарэнка да гэтага часу не ўзбуджана.