У Магілёве не працягнулі кантракт з вядомым дзіцячым хірургам
З Магілёўскай абласной бальніцы пасля 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі звольнены дзіцячы хірург Міхаіл Елавы. Яму не працягнулі кантракт.

На сайце бальніцы адзначаецца, што дзякуючы працы Елавога, у
Магілёўскай вобласці ўдасканалена хірургічная дапамога дзецям, павялічаны
дыяпазон аператыўных умяшальніцтваў у дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця.
Елавы таксама спрычыніўся да таго, што ў вобласці з’явіліся
сучасныя методыкі лячэння гнойна-сэптычных захворванняў і лапараскапічныя
аперацыі.
У сацсетках Елавы размясціў фота свайго апошняга
дзяжурства і іншыя развітальныя фотаздымкі.
Увосень 2020 году яго жонку Наталлю затрымалі за ўдзел у «Маршы пенсіянераў», адзначае «Еўрарадыё».