У Магілёве пададзеная заяўка на марш супраць дэкрэту пра «дармаедаў»

Магілёўскія дэмакратычныя сілы падалі заяўку на правядзенне 19 лютага маршу супраць дэкрэту № 3 пра барацьбу з так званымі «дармаедамі».

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vytoki.net

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vytoki.net


Заяўку падпісалі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Магілёве Алег Аксёнаў і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў, паведамляе bchd.info.
Нагадаем, што 17 лютага Нацыянальны кангрэс Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча заклікае на акцыю ў цэнтры Мінска супраць дэкрэта №3.
У Гомелі 19 лютага па вуліцы Савецкай мусіць прайсці масавае мерапрыемства, Ініцыятарамі якога выступілі рэгіянальныя структуры Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД", прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага кангрэса, іншыя рухі і ініцыятывы.
На 15 сакавіка ў Мінску запланаваны «Марш недармаедаў», у аргкамітэт якога ўвайшлі дзевяць арганізацый: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампанія «Наш дом».