У Магілёве ў журналістаў «Белсату» міліцыя забрала тэхніку

У магілёўскіх журналістаў тэлеканалу «Белсат» Аліны Скрабуновай і Аляксандра Сідарэўскага супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі забралі кампутары, тэлефоны, фота- і відэатэхніку. Іх вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным медыя без акрэдытацыі, перадае Радыё Свабода.

Рабочы стол без кампутара пасля ператрусу

Рабочы стол без кампутара пасля ператрусу

Агляд кватэры і машыны праводзілі паводле пастановы пракурора. Як кажуць журналісты, вобшукам кіраваў супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі Башарымаў. Ніякіх папераў, якія ўзаконьваюць выманне тэхнікі, міліцыянты журналістам не пакінулі.

6219f182_827d_4f20_a1df_9df15a33739c_w1597_n_r0_st.webp

Аліна Скрабунова
Скрабунову і Сідарэўскага затрымалі ў другой палове дня ў цэнтры горада, калі яны ехалі на разгляд крымінальнай справы супраць былой чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Тры гадзіны іх пратрымалі ў міліцыі без складання пратаколу. Затым Скрабунову павезлі дамоў і там учынілі ператрус.

5b0d4ba4_f6e0_4063_8cc9_60ab0046a434_w1597_n_r0_st.webp

Аляксандр Сідарэўскі
Нагодай для затрымання і ператрусу стаў рапарт пра тое, што журналісты 21 студзеня былі ў будынку Ленінскага суда Магілёва і зрабілі сюжэт пра працэс над магілёўцам, які раскідаў самарэзы ля будынкаў сілавых структураў.
Журналістам выдалі позву для складання пратаколаў на 19 лютага.