У Мінску двух хлопцаў затрымалі за ўлёткі
Увечары 22 жніўня ў раёне плошчы Перамогі былі затрыманыя Яўген Барацько і Павел Тарошчын, якія раздавалі ўлёткі анархісцкага зместу.

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС адвезлі хлопцаў на Акрэсціна. Цікава, што там іх паказалі маці, якія прыехалі, верагодна, каб засведчыць адсутнасць слядоў збіцця і катаванняў, распавёў брат Паўла Тарошчына — актывіст Вячаслаў Касінераў.
Хлопцы пакуль застаюцца ў зняволенні, судзіць іх будуць у панядзелак.