У Мінску меўся адбыцца жаночы марш — але адбыліся затрыманні
Пасля ўчорашняга ўварвання сілавікоў у кватэру Ніны Багінскай жыхаркі Мінска вырашылі сёння правесці з ёй акцыю салідарнасці. Але ў выніку некалькіх жанчын затрымалі, у тым ліку журналістку.
У скверы на вуліцы Пуліхава сёння прайшла мелася прайсці жаночая акцыя салідарнасці з Нінай Багінскай пад дэвізам «сёння Ніна — заўтра мы», перадае «Наша Ніва». Адразу пасля пачатку акцыі сілавікі ў чорным зладзілі затрыманні.
Праз некалькі хвілін дзяўчаты па парах зноў пачалі збірацца недалёка ад трамвайных шляхоў. У іх руках былі белыя кветкі. Праз пару хвілін пад'ехаў шэры мікрааўтобус, некалькіх жанчын затрымалі.
Сярод затрыманых аказалася журналістка onliner.by Яўгенія Штэйн.
Марш да гэтага часу так і не распачаўся, але людзі дзе-нідзе стаяць асобнымі групамі ў раёне Пуліхава і парка Горкага, паведамляе «Радыё Свабода».