У Мінску новы судовы канвеер за сакавіцкія акцыі пратэсту

10 красавіка ў мінскіх судах адновяцца адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія бралі ўдзел ў сакавіцкіх акцыях пратэсту.

54262bf6_869f_4ff6_a9f0_b3e8cdb5edd2_w1023_r1_s.jpg

Так, у судзе Савецкага раёна будуць судзіць маладафронтаўца Рамана Васільева за ўдзел у абароне Курапатаў. Раман Васільеў каля 10 сутак адбыў у мінскім следчым ізалятары №1, што на вуліцы Валадарскага, як падазраваны ў справе «Белага легіёну». Абвінавачанне яму так і не было выстаўленае, але выявілася, што ў суду да яго ёсць прэтэнзіі за абарону Курапатаў.

У судзе Першамайскага раёна Менска адбудуцца працэсы за абарону ахоўнай зоны Курапатаў над актывістамі Раманам Пратасевічам, Настай Дашкевіч, Вольгай Мікалайчык, Леанідам Кулаковым і старшынёй Руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам. 

Судовы канвеер запрацуе з 10 гадзінаў раніцы.

На 10 красавіка запланаваны суд над праваабаронцай Таццянай Равякай. Кіраўніцу «Дома правоў чалавека» прыцягваюць да адказнасці ў судзе Цэнтральнага раёна за падзеі ў Дзень Волі 25 сакавіка. Тады ў офісе «Вясны» было затрымана каля 40 праваабаронцаў і журналістаў, якія збіраліся назіраць за акцыяй у гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР. Суд над Таццянай Равякай пачнецца а 10.30.

www.svaboda.org