У Мінску службовыя асобы буйнога завода падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў
Парушэнні выявілі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі мінскай міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС.
Як паведамляецца, з 2019 года намеснік тэхнічнага дырэктара, інжынер-тэхнолаг і начальнік бюро паставак прадпрыемства давалі незаконныя распараджэнні падначаленым. Апошнія ўносілі ў афіцыйныя дакументы недакладныя звесткі аб асобах, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы ўкаранення новых тэхналогій, неабходных для эканоміі фінансавых сродкаў.
«Проціпраўнымі дзеяннямі нанесены ўрон на суму больш як 117 тыс. рублёў і істотная шкода правам і законным інтарэсам работнікаў, якія ўносілі рацыяналізатарскія прапановы ў вытворчы працэс», — адзначаецца ў прэс-рэлізе ведамства.
У адносінах да названых службовых асоб пракуратура распачала крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.