У Мінску тралейбус з пасажырамі ўрэзаўся ў слуп
ДТЗ з удзелам тралейбуса адбылося на вул. Русіянава, паведамляе ДАІ.
![1_15_4.jpg 1_15_4.jpg](/img/v1/images/1_15_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 19 гадзін 20 хвілін вадзіцель тралейбуса маршруту нумар 61, рухаючыся па вул. Русіянава ў напрамку вул. Нікіфарава, учыніла наезд на асвятляльную мачту.
У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 2 пасажыры тралейбуса. Яны дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для агляду.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі АДАІ Першамайскага РУУС г. Мінска. Па факце ДТЗ праводзіцца дадатковая праверка, устанаўліваюцца абставіны і прычыны здарэння.