У Мінску затрымалі 42-гадовую Таццяну Колас
Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў міліцыю.

У Мінску затрымалі 42-гадовую Таццяну Колас.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў — іх яна, быццам, і перадала тэлеграм-каналу «Черная Книга Беларуси».
Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў міліцыю.