У Мінску затрымалі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча

Яго цяпершняе месца знаходжання невядомае.

400250400371_1560.jpg

У Мінску быў затрыманы лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

Актывіст Леанід Кулакоў распавёў «Свабодзе», што ўчора Ўрбановіч заходзіў да яго, сышоў «пасля 16-ай», меўся ехаць дамоў, але знік: «Звычайна ён як вяртаецца дамоў, тэлефануе, што дабраўся нармальна. А ўчора не пазваніў». Актывіст не выходзіць на сувязь, дзе ён цяпер — невядома.

Невядома і прычына затрымання. Летась Дзяніса Урбановіча садзілі на 15 сутак за «несанкцыянаваную акцыю» — ён расказваў, што жорстка білі ў жодзінскім ізалятары.