Жонка Вітольда Ашурка: раней у мужа не было ніякіх праблем з сэрцам

Больш інфармацыі пра смерць Вітольда ў яе няма.

preview_18.jpg

Жонка памерлага палітвязня Вітольда Ашурка паведаміла, што раней ніякіх праблемаў з сэрцам у яго не было. Апошні ліст ёй ад яго прыйшоў 30 красавіка, хоць раней лісты прыходзілі кожныя 10 дзён, паведамляе «Белсат».

Больш ніякай інфармацыі пра прычыны і абставіны смерці ў яе няма. У Следчым камітэце на тэлефанаванні па нумарах, якія ёй далі, не адказваюць.

Нагадаем, што Вітольд Ашурак памёр учора вечарам з-за нібыта астаноўкі сэрца ў шклоўскай калоніі, дзе адбываў тэрмін праз «палітычны» прысуд.