Затрымалі жонку Дзмітрыя Кулакоўскага — былога міліцыянта-палітвязня

Пра гэта «Новаму Часу» распавялі знаёмыя сям'і. Па папярэдняй інфармацыі, Юлію Кулакоўскую адвезлі ў Цэнтральнае РУУС сталіцы.

photo_2021_01_22_13_11_36_2_269x300.jpg

Сёння затрымалі Юлію Кулакоўскую, жонку Дзмітрыя Кулакоўскага — былога міліцыянта і палітвязня, які гэтымі днямі адбывае 15-сутачны арышт.

Пра гэта «Новаму Часу» паведамілі знаёмыя сям'і. Паводле іх сведчанняў, Юлію Кулакоўскую папрасілі прыехаць на Акрэсціна, каб перадаць мужу неабходныя лекі, але назад ужо не выпусцілі. Па папярэдняй інфармацыі, жанчыну адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.