У Мінску затрымалі некалькі журналістаў адразу
Затрыманыя журналіст канала "Белсат" Алесь Залеўскі, карэспандэтка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн. Пазней журналістаў адпусцілі.

Яны быццам бы "датычныя да нейкага злачынства". Міліцыя гэта правярае.
Журналісты знаходзяцца ў мікрааўтобусе побач з Маскоўскім РАУСам сталіцы. Іх правяраюць на датычнасць да нейкага злачынства.
Журналістаў затрымалі на вул Фабрыцыўса ў Мінску.
Гэта адбылося падчас таго, як збіралі рэчы для затрыманых цягам апошніх дзён грамадзян.
Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі «Зялёныя» па адрасе Фабрыцыўса, 4, у Мінску, і перапісвалі дадзеныя з дакументаў людзей, якія прыйшлі туды. Потым з'явілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісці ў машыны «для высвятлення абставінаў», паведамляе baj.by
19:19 Журналіста «Белсату» Алеся Залеўскага адпусцілі. «Астаніх афармляюць», — напісаў Залеўскі ў «фэйсбуку».
20:00 Усіх журналістаў адпусцілі. Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
21:00 Людзі прыходзяць з перадачкамі для арыштаваных. У офісе БПЗ нікога няма, адзначае belsat.eu.