У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча
Аднаго з лідараў "Маладога фронту" затрымалі падчас жывой трансляцыі ў Фэйсбуку. На апошніх секундах трансляцыі да Дашкевіча падыйшлі невядомыя.
![2cf5dd2a_61f5_432b_87ab_f0b619e3351f_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg 2cf5dd2a_61f5_432b_87ab_f0b619e3351f_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/2cf5dd2a_61f5_432b_87ab_f0b619e3351f_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будуць браць 2 #Курапаты
Posted by Zmitser Dashkevich on Friday, March 10, 2017
Напрыканцы відэа чуваць, як жанчына прадстаўляецца міліцыяй. Пасля гэтага пачынаецца штурханіна і трансляцыя абрываецца.
Празь некалькі хвілінаў пасьля затрымання старшыня Руху «За Свабоду» Юры Габарэвіч выставіў у сваім профілі на Facebook відэа затрымання. Ён дадае, што пад Сядзібай БНФ застаецца стаяць сіні мікрааўтобус, вядомы па ранейшых затрыманьнях дэмакратычных актывістаў.
У дадзены момант тэлефон Дашкевіча не адказвае. Яго жонка Наста Дашкевіч сказала "Радыё Свабода", што яе мужа, хутчэй за ўсё, даставяць у суд Першамайскага раёну, дзе над ім адбудзецца суд.
www.svaboda.org