У Мінску затрымана журналістка «Зялёнага партала»

Журналістка "Зялёнага партала" Наста Захарэвіч затрымана на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска, дзе праходзіць марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. 

photo_2020_11_05_15_09_00.jpg


«Стаяла проста каля праспекту, амапаўцы кінуліся за ёй. Яна ў кветкавую краму. Там яе і затрымалі», — прыводзіць словы сведкі затрымання radiosvaboda.
Раней Наста Захарэвіч правяла за кратамі сем дзён. Прычына цяперашняга затрымання невядомая.