У МУС адрэагавалі на аўдыёзапіс чалавека з голасам, падобным да голаса Карпянкова
У МУС адрэагавалі на публікацыю запісу ініцыятывай BYPOL, на якой чалавек з голасам, падобным да голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК, а цяпер намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова распавядае пра прычыны смерці Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама пра што ішла размова на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе tut.by.

«Мы не каментавалі і не будзем каментаваць фэйкі. Задачамі МУС з'яўляецца ахова грамадскага парадку, забеспячэнне бяспекі і барацьба са злачыннасцю. У сваёй дзейнасці мы кіруемся законам», — заявіла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Нагадаем, 15 студзеня ініцыятыва BYPOL апублікавала запіс, на якім чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК, а цяпер намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова, распавеў пра прычыны смерці Аляксандра Тарайкоўскага .