Трагедыя ў музеі Янкі Купалы здарылася падчас праверкі сістэмы пажаратушэння

У Мінску ў музеі Янкі Купалы падчас планавай праверкі сістэмы пажаратушэння ў «адбыўся выхад газу». Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін шпіталізаваны, паведамляе @nashaniva.

photo_2021_08_05_11_18_17.jpg

Як расказалі «Нашай Ніве» супрацоўнікі ўстановы, у музеі адбывалася планавая праверка сістэмы пажаратушэння. Загінуў 67-гадовы загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзела Анатоль Платонавіч Пасека. Ён працаваў у падвальным памяшканні.

Іншага супрацоўніка, які страціў прытомнасць, паспелі своечасова вынесці на свежае паветра. Ён выжыў.