У НАК выбіралі кіраўніка: Лукашэнку змяніў Лукашэнка. Санкцыі да НАК застануцца?
Сёння, 26 лютага, у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі адбыліся перавыбары прэзідэнта.

Фота www.dw.com
Аляксандр Лукашэнка быў прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта з траўня 1997 года. Ён узначальваў НАК больш за 20 гадоў — і сёння сышоў у адстаўку.
Новым кіраўніком НАК абраны сын былога прэзідэнта — Віктар Лукашэнка.
Нагадаем, Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што кіраўніцтва беларускага НАК нічога не зрабіла, каб абараніць спартсменаў ад палітычнага ціску і дыскрымінацыі. Таму ў снежні 2020 года МАК пазбавіў беларусаў фінансавання. Таксама вышэйшае кіраўніцтва беларускага НАК было адхіленае не толькі ад Алімпійскіх гульняў, але і ад удзелу ва ўсіх мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага камітэта. Пад санкцыі патрапілі прэзідэнт НАК Беларусі Аляксандр Лукашэнка, першы віцэ-прэзідэнт Віктар Лукашэнка і ўвесь выканкам.
Міжнародны алімпійскі камітэт адзначаў, што будзе ўважліва назіраць за сітуацыяй з выбарамі прэзідэнта НАК Беларусі — і паводле іх вынікаў зробіць пэўныя высновы наконт далейшых санкцый.