У офісе TUT.BY скончыўся ператрус, а Юрыя Зісера выклікаюць на допыт
Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку, перадае «Радыё Свабода».

Як паведаміў "Свабодзе" заснавальнік TUT.BY, яго запрасілі на допыт праз тэлефон. Ён накіроўваецца ў Следчы камітэт а 16.30. Зісер ідзе на допыт без адваката, бо не лічыць сябе вінаватым.
Таксама ён паведаміў, што ў офісах Tut.by скончыўся ператрус, які цягнуўся больш за суткі.