У Полацку затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікола Шарах
Як паведамляюць ягоныя паплечнікі, суд над ім адбудзецца 15 ліпеня.
Прафсаюзнага лідара затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе
Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі СПБ. Ці ліквідаваны прафсаюз,
пакуль невядома — Шараху паведамілі, што рашэнне вышлюць на электронную пошту.
Вядома, што сёння Вярхоўны суд ліквідаваў Свабодны прафсаюз
металістаў.
Паводле «Салідарнасці».