За абразы суддзі, чыноўніка, супрацоўніка міліцыі і Лукашэнкі жыхарцы Магілёва прысудзілі тры гады калоніі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 12 ліпеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Ганны Кандраценка. Жанчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады, абраза Лукашэнкі і абраза суддзі альбо народнага засядацеля.
Судовы працэс вяла суддзя Наталля Панасенка, паведамляюць праваабаронцы.
Суд пачаўся 30 чэрвеня і праходзіў у закрытым рэжыме.
Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовая жыхарка Магілёва на
працягу 2021 года ў некалькіх дэструктыўных Telegram-каналах размяшчала
абразлівыя каментары ў адрас кіраўніка дзяржавы, старшыні Гарадзенскага
абласнога выканаўчага камітэта, суддзі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных
органаў.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд
прызнаў Панасенка вінаватай ва ўчыненні злачынстваў па ч. 1 арт. 368, арт. 369
і арт. 391 Крымінальнага кодэкса і па сукупнасці прысудаў ёй прызначанае
канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў калоніі
агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).