У Польшчы апраўдалі беларускага пратэстоўца, якога судзілі за незаконнае перасячэнне мяжы

Пасля пратэстаў жніўня 2020-га ў Беларусі Віталь патрапіў пад крымінальны пераслед, ён  нелегальна перайшоў мяжу, каб атрымаць у Польшчы палітычны прытулак. 

Фота Twitter, @mblaszczak

Фота Twitter, @mblaszczak

У Польшчы апраўдалі беларуса, якога судзілі за незаконнае перасячэнне мяжы, паведамляе «Еўр*радыё».

Віталь з Брэста ўцёк за мяжу ад крымінальнага пераследу на радзіме. Па яго словах, ён быў прадпрымальнікам у Брэсце. Пасля пратэстаў жніўня 2020-га ў Беларусі Віталь стаў фігурантам крымінальнай справы, яго аб'явілі ў вышук. Мужчына сцвярджае, што на радзіме яму пагражае каля дзесяці гадоў зняволення. Таму ён нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу з мэтай атрымаць палітычны прытулак.

Беларусу пагражала турэмнае зняволенне ў Польшчы ці нават экстрадыцыя ў Беларусь. Аднак для яго ўсё скончылася добра. Справу разглядаў суд у Бяла-Падлясцы.