2,5 гады калоніі — за абразу Лукашэнкі ды «прадстаўнікоў улады»
Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных
У судзе
Чыгуначнага раёна Гомеля да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага
Сяргея Індзюкова. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.
3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця
і персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368
(абраза прэзідэнта).
Паводле версіі абвінавачвання, «Індзюкоў публічна абразіў прэзідэнта і прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і наўмысна незаконна распаўсюдзіў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды».
Каго канкрэтна абразіў і чые дадзеныя распаўсюдзіў мужчына, а таксама іншыя падрабязнасці па справе невядомыя, таму што суд праходзіў у закрытым рэжыме.