У Расіі знішчылі 50 тон свежага перцу і вінаграду з Беларусі

На сметніку ў расійскім Себежы 13 студзеня было знішчана амаль 50 тон свежага перцу і вінаграду, прывезеных з Беларусі, паведамілі Reform.by у прэс-службе Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага кіравання Рассельгаснагляду.

 

Тры грузавікі з гароднінай і садавіной былі затрыманыя раней пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Пскоўскай мытні. Груз перамяшчаўся ў абыход фітасанітарных пастоў на тэрыторыю Расіі.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду агледзелі груз і знайшлі дзве партыі свежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у якасці краін паходжання былі пазначаны Іран і Турцыя. Фітасанітарныя сертыфікаты і іншыя суправаджальныя дакументы не былі прадстаўленыя, сцвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.

Па факце выяўленых парушэнняў у дачыненні да прадстаўнікоў уладальнікаў грузаў распачатыя справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: