Зміцер Піменаў: Усе праблемы беларусаў у Крамлі

Паводле эмігранта з вялікім стажам, беларускага Мірона — Зміцера Піменава, усе праблемы беларусаў у Крамлі.

51218.jpg

Змагання з Лукашэнкам недастаткова. Таму што кіраванне Беларусі ідзе з Масквы. Але гэтага многія з тых, хто выйшаў у 2020 годзе на дарогу вайны з рэжымам Лукашэнкі, гэтага не разумеюць, адзначае Зміцер Піменаў у каментары Радыё Рацыя:

 — Мы не пазбавімся яго, пакуль існуе Крэмль. Напрыклад, калі мы пазбавімся сёння персоны Лукашэнкі, прыйдзе калектыўны Лукашэнка, назавем яго ўмоўна Бабашэнка ці як заўгодна. Сістэма ўжо не стане дэмакратычнай, таму што кіраўнік нашых сілавых структур, выканаўчых органаў сядзіць у Крамлі.

Не новая думка, што Лукашэнка сыдзе разам з Пуціным. Таму ў змаганні з рэжымам унутры Беларусі не трэба гэтага забываць. І прыклад Казахстана ёсць таму пацверджанне.